Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя амаль ва ўсіх раёнах Беларусі
- 21.04.2025, 17:28
У краіне ўстанавілася незвычайна цёплае надвор'е.
У Беларусі ўстанавілася незвычайна цёплае надвор'е, пры гэтым колькасць ападкаў мінімальная, што стварае пажаранебяспечнае становішча ў лясных масівах.
Толькі адзін раён у Беларусі не абцяжараны абмежаваннямі і забаронамі на наведванне лясоў, вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса на сайце ведамства. Гэтым раёнам з'яўляецца Лунінецкі ў Берасцейскай вобласці.
Таксама на карце прысутнічае адзін раён, пазначаны чырвоным колерам - Хойніцкі на Гомельшчыне, што кажа аб забароне паходаў у лес.
Усе астатнія раёны шасці абласцей краіны - "жоўтыя", а значыць, у лес хадзіць можна, але з шэрагам абмежаванняў.
Пры ўвядзенні абмежаванняў у лес заходзіць можна, аднак забаронена ўязджаць у яго на аўтамабілі. Таксама нельга разводзіць вогнішчы і праводзіць масавыя мерапрыемствы - напрыклад, турыстычныя злёты і калектыўныя выезды з намётамі.