BE RU EN

Расейскія войскі адступаюць на адным з кірункаў

  • 21.04.2025, 17:37

Спікер УСУ расказаў падрабязнасці.

Расейскія войскі паступова адыходзяць з заходніх ускраін горада Пакроўска пасля няўдалай спробы перарэзаць трасу з Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта заявіў спікер аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Хорціца" Віктар Трагубаў у эфіры тэлемарафону, паведамляе Укрінфарм.

«Гаворка ідзе аб пазіцыях на захад ад горада (Пакроўск - рэд.). Там, дзе яны ў прынцыпе паціху адпаўзалі ўжо з сакавіка, калі не з канца лютага. Яны вельмі актыўна спрабавалі наступаць менавіта для таго, каб перарэзаць трасу з Днепрапятроўскай вобласці - з Паўлаграда на Пакроўск, у іх гэта не атрымалася. Там пералом невялікі наступіў, калі ўкраінцы адбілі Котліна, і цяпер расейцы вельмі павольна, але адтуль адпаўзаюць з заходніх ускраін горада бліжэй да паўднёвых, з якіх яны і пачыналі наступаць», - расказаў Трагубаў.

Таксама спікер адзначыў, што баявыя дзеянні на Пакроўскім кірунку застаюцца найбольш актыўнымі. Акрамя таго, акупанты актыўна праводзяць ратацыі на Купянскім і Харкаўскім кірунках, на другім яны больш назапашваюць, чым атакуюць.

Апошнія навіны