BE RU EN

Званы Нотр-Дама адзванілі 88 разоў у памяць аб Папе Рымскім

  • 21.04.2025, 18:20

Увечары ў памяць аб пантыфіку не запаляцца агні на Эйфелевай вежы.

Званы сабора Нотр-Дам у Парыжы адзванілі 88 разоў - па колькасці гадоў, пражытых Папам Рымскім Францішкам. Пантыфік памёр 21 красавіка.

Мэр Парыжа Ан Ідальга абвясціла, што вечарам у памяць аб Папе Рымскім не запаляцца агні на Эйфелевай вежы.

Спачуванні ў сувязі са смерцю Папы выказалі прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, Белы дом, кароль Вялікай Брытаніі Карл III, прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей і іншыя. Мілей абвясціў у Аргенціне, адкуль быў родам Францішак, сем дзён жалобы.

Апошнія навіны