У Лунінцы вайскоўцаў вучылі збіваць дроны з паляўнічай зброі
- 21.04.2025, 18:37
Фотафакт.
У Лунінцы беларускіх вайскоўцаў вучылі збіваць дроны з паляўнічых стрэльбаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках мясцовая раёнка.
«Вайскоўцы стралялі з самазараднай паляўнічай стрэльбы, аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава», - пішуць журналісты.
Навучанне адбывалася ў ціры мясцовага 56-га зенітнага ракетнага палка.
Мяркуецца, што вайскоўцаў вучылі адстрэльвацца ад FPV-дронаў.
Пра больш тэхналагічныя спосабы барацьбы з беспілотнікамі раённая газета не паведамляе.