BE RU EN

Пачаўся пажар каля Альманскіх балот

  • 21.04.2025, 19:05

Яго ўжо тушаць з верталётаў.

Авіятары МНС працуюць на лясным пажары каля вёскі Старыны Столінскага раёна, паведамілі ў МНС. Старына размешчаная ў пойме ракі Льва - суседняй мясцовасці з Альманскімі балотамі.

«Верталёты авіяцыі МНС МІ-8 і Мі-17 ужо здзейснілі 22 скіды (77 тон) вады. Для ажыццяўлення маніторынгу абстаноўкі да месца ўзгарання накіраваны і верталёт Мі-2», - паведамілі ў МНС.

Там дадалі, што тушэнне абцяжаранае адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанасцю мясцовасці.

За мінулы дзень у Беларусі адбыліся дзясяткі прыродных пажараў, з іх дзевяць лясных і адзін тарфяны. Тушэннем апошняга каля вёскі Малых Сялюцічаў Петрыкаўскага раёна займаюцца больш за 40 чалавек, удалося лакалізаваць плошчу 10 га, торф жа залягае на глыбіні 2,5 метраў.

Апошнія навіны