BE RU EN

УСУ сарвалі матацыклетны штурм расейцаў на Тарэцкім кірунку

  • 21.04.2025, 19:21

Расейскія акупанты патрапілі пад артылерыйскі агонь.

На Тарэцкім кірунку расейскія войскі спрабавалі ажыццявіць масаваны матацыклетны штурм. Пра гэта ў панядзелак, 21 красавіка, паведаміла 28 асобная механізаваная брыгада імя Рыцараў Зімовага Паходу.

Як адзначаюць вайскоўцы, вораг працягвае эксперыментаваць з тактыкай.

«То ў атаку адпраўляюцца „зашытыя“ да непазнавальнасці бранятанкавыя калоны, то малыя пяхотныя групы, а зараз — яшчэ і байкеры», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што расейская група на матацыклах паспрабавала прарвацца да пазіцый украінскіх абаронцаў, але патрапіла пад артылерыйскі агонь.

«Пад шчыльным агнём расейцы заскочылі ў лесапаласу, дзе іх адзін за адным пачалі знішчаць пілоты ББПС Успышка. А каб штурмавікі не ўцяклі - аператары знішчылі і матацыклы», - паведамілі ў брыгадзе.

Апошнія навіны