BE RU EN

Лукашэнка загадаў абмежаваць будаўніцтва жылля ў Менску і абласных цэнтрах

  • 21.04.2025, 19:39

Дыктатар заявіў, што пасля гэтага людзі пачнуць жыць у вёсках.

Спыніць «бяздумна будаваць і сцягваць людзей у буйныя гарады» даручыў узурпатар Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«Наогул нам трэба сур'ёзна перабудавацца - і ў вобласці, ва ўсіх абласцях, і ў краіне і будаваць толькі на замову жыллё. А людзі што хочуць, тое будуюць - за свой кошт», - сказаў дыктатар.

«Як толькі мы абмяжуем будаўніцтва жылля ў Менску і абласных цэнтрах, людзі сюды прыедуць жыць. А чаго тут не жыць?», - адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны