Украіна, Францыя, Вялікая Брытанія і ЗША правядуць перамовы пра ўмовы спынення агню
- 21.04.2025, 20:05
Сустрэча адбудзецца 23 красавіка ў Лондане.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў сераду, 23 красавіка, у Лондане пройдзе чатырохбаковая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Вялікай Брытаніі, ЗША і Францыі.
«Ужо ў сераду нашыя прадстаўнікі будуць працаваць у Лондане. Украіна, Вялікая Брытанія, Францыя, Злучаныя Штаты. Мы гатовыя рухацца і надалей максімальна канструктыўна, каб дасягнуць безумоўнага спынення агню з наступным забеспячэннем устанаўлення рэальнага і доўгага міру», – напісаў Зяленскі ў сацсетцы Х у панядзелак, 21 красавіка, пасля размовы з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам.
Прэзідэнт Украіны падзякаваў усім міжнародным партнёрам за падтрымку і падкрэсліў, што безумоўнае спыненне агню павінна стаць першым крокам да ўстанаўлення міру.