BE RU EN

Неўзабаве на небе з'явіцца «касмічны смайл»

  • 21.04.2025, 21:04

Калі яго можна ўбачыць.

На досвітку 25 красавіка пры бясхмарным небе і чыстым гарызонце, можна будзе ўбачыць «касмічную ўсмешку», якую ўтвараюць Венера, Сатурн і Месяц, паведаміла NASA ў сваёй падборцы цікавых касмічных з'яваў месяца. Астраномы рэкамендуюць пачаць назіранне прыкладна за 45 хвілінаў да світання.

Эфект усмешкі ў выданні Live Science тлумачаць тым, што на момант трайнога злучэння будзе фаза спадальнага паўмесяца, таму мы будзем бачыць спадарожнік Зямлі ў форме сярпа. NASA паведамляе, што на небе ў гэты час можна будзе ўбачыць яшчэ Меркурый. Апошні хоць і будзе яскрава праглядацца, але размесціцца бліжэй да лініі гарызонту.

Унікальнасць падзеі складаецца ў тым, што тры нябесныя целы размяшчаюцца на небасхіле візуальна вельмі блізка адно да аднаго. Напрыклад, у канфігурацыю трайнога злучэння ўстаюць яшчэ Юпітэр, Сатурн і Сонца. Апошні раз гэта было ў 80-я гады мінулага стагоддзя, а ў будучыні адбудзецца ў 2239 году.

Апошнія навіны