BE RU EN

БЧ хоча аднавіць рэйсы ў Літву, Латвію і Польшчу

  • 22.04.2025, 10:16

Прапанова прагучала на канферэнцыі ў Варшаве.

«Беларуская чыгунка» прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў. Прапанова прагучала на канферэнцыі арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак, якая прайшла 14-17 красавіка ў Варшаве, паведамляе «Еўрарадыё».

Прадстаўнік Літвы на пасяджэнні адсутнічаў, таму зварот да яго быў зроблены завочна. Што адказалі іншыя - невядома.

Затое ўжо некалькі гадоў вядома, што транспартныя абмежаванні, як і іншыя санкцыі, будуць знятыя, як толькі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі і перастане дапамагаць Пуціну ў вайне супраць Украіны.

У канферэнцыі ў Варшаве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 23 чыгуначных адміністрацый і профільных прадпрыемстваў. «Беларуская чыгунка» з'яўляецца чальцом арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак з 1992 года.

Апошнія навіны