BE RU EN

У Гомелі адбылася жорсткая бойка замежнікаў

  • 22.04.2025, 11:14

У Сеціве пішуць, што біліся пакістанцы.

У сацыяльных сетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля, піша «Флагшток».

На відэа маладзёны ўсходняй знешнасці б'юцца, трэці хлопец - ляжыць на асфальце, да яго падыходзіць міліцыянт.

Сцэна адбываецца на плошчы Леніна ў Гомелі каля ўваходу ў парк перад забаўляльным цэнтрам “Еўропа”.

З паведамленняў каментатараў відэа стала вядома, што бойка адбылася зусім нядаўна - магчыма, у ноч з 21 на 22 красавіка.

Тг-канал “Трешовый Минск”, які апублікаваў відэа адным з першых, падпісаў, што на відэа бойка пакістанцаў.

Магчыма, гэта памылка. Цяпер няма пацвярджэння інфармацыі аб масавым прыездзе ў Беларусь жыхароў Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

Міліцыя бойку не каментавала.

Апошнія навіны