У ЗША рыхтуюць новыя мыты
- 22.04.2025, 15:02
Мэта - сонечныя панэлі.
Міністэрства гандлю ЗША аб'явіла аб планах увесці загараджальныя мыты памерам да 3521% на імпарт сонечных панэляў з чатырох краін Паўднёва-Усходняй Азіі: Камбоджы, Малайзіі, Тайланда і В'етнама, піша CNBC.
Антыдэмпінгавая і антысубсідыяльная справу ініцыявалі летась карэйская кампанія Hanwha Qcells, амерыканская First Solar і іншыя вытворцы, якія абвінавацілі кітайскія кампаніі ў дэмпінгу (продажы заніжанымі коштамі). Яны сцвярджаюць, што кітайскія кампаніі з фабрыкамі ў Малайзіі, Камбоджы, Тайландзе і В'етнаме прадаюць панэлі цэнамі ніжэйшымі за сабекошт і атрымліваюць несправядлівыя субсідыі.
Новыя мыты будуць адрознівацца ў залежнасці ад кампаніі і краіны, але агулам яны значна вышэйшыя за ранейшыя.
Самая высокая мыты пагражае экспарцёрам з Камбоджы, якая не супрацоўнічала з амерыканскімі ўладамі падчас расследавання. На сонечныя панэлі з гэтай краіны збіраюцца ўстанавіць мыту на 3521%. Для Тайланда стаўка будзе складаць 1002%, В'етнама - 914%, Малайзіі - 250%.
У той жа час на прадукцыю, вырабленую ў Малайзіі кітайскім вытворцам Jinko Solar, будзе ўстаноўленая мыта крыху большая за 41%. Іншая кітайская кампанія Trina Solar атрымае мыту сумай 375% на прадукцыю, якая вырабляецца ёю ў Тайландзе.