BE RU EN

«Там яшчэ і папы з пагонамі пад расай»

  • 22.04.2025, 15:03

Беларусы высмеялі колькасць аховы Лукашэнкі ў царкве на Вялікдзень.

Артыкул на сайце Charter97.org з фота, дзе Лукашэнка на Вялікдзень наведаў праваслаўны храм у Талачыне, сабраў шмат каментароў беларусаў. Чытачы высмейваюць колькасць аховы дыктатара. Падаем некаторыя з іх:

- А чаму ахоўнікаў у сутанах нікога не адзначылі? Там іх не менш за чатыры.

- Зусім у гэтага вусатага нячысціка розум адняло, хоць, можа, да лепшага. Калі ён зладзіў руйнаванне крыжоў у Курапатах, яму гэта вярнулася жніўнем 2020 года.

- Памятаю, як дэпутат Лукашэнка крычаў з трыбуны Вярхоўнага Савета Беларусі, што ў тагачаснага кіраўніка дзяржавы Станіслава Шушкевіча штат ахоўнікаў аж цэлых сем чалавек, што занадта дорага для беларускага бюджэту.

- Цяпер толькі ў аднаго Міколкі штат аховы ўдвая большы, чым у Шушкевіча, і Лукаваму напляваць на рэспубліканскі бюджэт.

- Ведама ж і ў хустачках з дзясятак сек'юрыці ёсць, ды яшчэ і папы з пагонамі пад расай. 3-х працэнтны пацук трасецца ад усялякага старонняга шуму.

- У хустках ахоўнікаў яшчэ больш, чым мужчын. І гэта лагічна! Бо ў цэрквах тусуюцца ў асноўным жанчыны.

- А што ён у алтары рабіў? Туды ж нікога не павінны пускаць. Там галоўны святар сакрамэнты здзяйсняе царкоўныя. А тут Лука стаіць, як на эстрадзе ў браме. Надумаў пропаведзь прачытаць целаахоўнікам?

Апошнія навіны