Сабаленка выпусціла яшчэ адную ўзнагароду
- 22.04.2025, 17:40
Спартыўны "Оскар" дастаўся амерыканцы.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка ўвайшла ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі Laureus World Sports Awards у намінацыі "Спартоўка года", піша «Точка».
Аднак узнагарода дасталася амерыканскай гімнастцы Сімоне Байлз. Менавіта яна стала галоўнай гераіняй цырымоніі, якая прайшла 21 красавіка ў Мадрыдзе (Гішпанія).
Акрамя Сабаленкі і Байлз за прэстыжную ўзнагароду змагаліся Айтана Банмаці (Іспанія, футбол), Сіфан Хасан, (Нідэрланды, лёгкая атлетыка), Фаіт Кіп'егон (Кенія, лёгкая атлетыка) і Сідні Маклафлін (ЗША, лёгкая атлетыка).
Нягледзячы на тое, што Сабаленцы не ўдалося атрымаць перамогу, яе ўключэнне ў шорт-ліст стала пацвярджэннем выдатных дасягненняў Арыны ў тэнісе і прызнання на сусветнай спартыўнай арэне.
Спісы намінацый фармуюцца шляхам галасавання больш за 1000 спартовых СМІ з 70 краін, а пераможцаў выбірае Сусветная спартовая акадэмія Laureus.
Паводле колькасці перамог Байлз зраўнялася з Серэнай Уільямс. У абедзвюх амерыканак па чатыры трыумфы ў прэміі.
Арына Сабаленка ні разу не ганаравалася гэтай прэстыжнай прэміі, а ў спіс намінантак патрапіла ўпершыню.
Laureus World Sports Awards уручаецца з 2000-га года і ацэньваецца СМІ як спартовы "Оскар".