BE RU EN

Магнус Карлсэн пабіў гістарычны рэкорд Бобі Фішэра

  • 22.04.2025, 18:38

Нарвэжскі шахматыст перамог турнір з ідэальным вынікам.

Нарвэжскі гросмайстар Магнус Карлсэн стаў пераможцам турніру ў нямецкім горадзе Карлсруэ ў шахматах Фішэра.

Нарвэжац першым у гісторыі перамог усе дзевяць партый на турніры і ў рамках аднаго турніру паказаў рэкордны рэйтынг у гісторыі.

Як паведамляе экспэрт Мехмет Ісмаіл з Каралеўскага каледжа Лондана, рэйтынг Карлсэна паводле статыстычнага паказчыка CPR у рамках аднаго турніру склаў 3191, дзякуючы чаму ён абышоў самога Бобі Фішэра, які паказаў рэйтынг 3187 на чэмпіянаце ЗША ў 1963 годзе.

Чакаецца, што Карлсэн таксама выступіць на трэцім этапе серыі "Вялікага шалома" ў шахматах Фішэра, які пройдзе летам у Лас-Вегасе.

Фішараўскія шахматы адрозніваюцца ад звычайных тым, што ў першым і восьмым шэрагу дошкі постаці расстаўляюцца выпадковым чынам.

Апошнія навіны