BE RU EN

У знішчаным пад Масквой складзе захоўваліся 105 тон узбраення і ракет

  • 22.04.2025, 18:44

Гэта была адная з самых складаных цэляў для знішчэння.

На 51-м арсенале ГРАУ пад Масквой, дзе сёння прагрымелі выбухі, захоўвалася амаль 105 тон узбраення і ракет рознага тыпу. Гэта была адна з самых складаных цэляў для знішчэння, улічваючы тое, як ён ахоўваецца.

Пра гэта паведамляе Defense Express і кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка.

Са звестак аналітыкаў Defense Express, 51-ы арсенал ГРАУ ва Уладзімірскай вобласці меў праектную ёмістасць на 264 тысячы тон розных боепрыпасаў і знаходзіўся пад прыкрыццём самай канцэнтраванай сістэмы СПА Расеі.

“Яго прыблізная плошча - 3,5 кв. км. І улічваючы гэтыя відэа, якія здымаюць расейцы, можна казаць пра гэты склад захоўвання ўжо ў мінулым часе”, - адзначае выданне.

Экспэрты мяркуюць, улічваючы відэа, якія распаўсюджваюцца ў сеціве, што на складзе здэтанавалі ракеты з цвёрдым палівам, зенітныя або балістычныя, а таксама рэактыўныя набоі да сістэм залпавага агню.

Што захоўвалася ў 51-м арсенале ГРАУ

Усяго на 51-м арсенале ГРАУ знаходзілася 45 асобных сховішчаў і 30 пляцовак захоўвання боепрыпасаў. Колькі іх было на момант знішчэння - невядома.

Аднак, паводле звестак ЦПД, там захоўваліся значныя запасы артылерыйскіх набояў, ракет рознага тыпу, уключаючы "Іскандэр", "Точка-У", "Кінжал", боепрыпасы да комплексаў "Панцыр-С1", С-300, С-400, а таксама "Град", "Смерч", "Ураган". Усяго ў арсенале было амаль 105 тысяч тон узбраення.

Чаму 51-ы арсенал ГРАУ - складаная цэль для знішчэння

Улічваючы колькасць узбраення на складах і аддаленасць ад сталіцы ўсяго на 60 кіламетраў, гэты арсенал быў вельмі важнай мэтай для знішчэння. Ён знаходзіцца на ўсход ад расейскай сталіцы пад горадам Кіржач Уладзімірскай вобласці і за 530 км ад граніцы з Украінай.

Паводле падлікаў Defense Express, знішчэнне 51-га арсеналу ГРАУ аб'ектыўна можна разглядаць як самае складанае, бо ён шчыльна ахоўваецца расейскімі сродкамі СПА.

“У той жа час у РФ не абвяшчалі пагрозы наконт удараў украінскімі БПЛА ці ракетамі. Гэта значыць альбо былі выкарыстаныя іншыя сродкі, альбо сістэма СПА РФ празявала гэтую атаку”, - зрабілі выснову аналітыкі.

Апошнія навіны