BE RU EN

Зяленскі: Гатовы сустрэцца з Трампам у Ватыкане

  • 22.04.2025, 20:51

Абодва лідары наведаюць цырымонію развітання з Папам Рымскім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам падчас ягонага візіту ў Ватыкан на цырымонію развітання з Папам Рымскім Францішкам.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што на пахаванні Папы Рымскага гатовы сустрэцца з Трампам.

"У Ватыкане з прэзідэнтам Трампам - мы заўсёды гатовы з партнёрамі Злучаных Штатаў Амерыкі сустракацца", - адзначыў ён.

Зяленскі адзначыў, што ўсе чуткі пра “прапановы” Трамп Украіне для заканчэння вайны не з'яўляюцца афіцыйнай інфармацыяй і пазіцыяй ЗША.

Апошнія навіны