BE RU EN

На выпускных у дзіцячых садах забаранілі праводзіць салодкія сталы

  • 23.04.2025, 9:46

Прычыны такой забароны не патлумачылі.

Выпускныя ў дзіцячых садках набываюць папулярнасць. На дзіцячае свята запрашаюць фатографаў, відэааператараў, аніматараў, а таксама ладзяць салодкія сталы.

Але высветлілася, што салодкі пачастунак у садах можа прывесці да праблем. Чыноўнікі камітэта адукацыі Мінгарвыканкама ў каментары «АиФ» заявілі, што ў дзіцячых садах салодкія сталы ладзіць нельга. Прычыны такой забароны не патлумачылі.

Раней такую забарону чыноўнікі тлумачылі барацьбой з карупцыяй.

Між тым, забароны на тое, каб зладзіць для дзяцей выпускны ў кавярні ці гульнявым пакоі, няма.

А вось замовіць фатографа ці аператара ў дзіцячы садок можна. Пры гэтым, праўда, загадзя давядзецца запоўніць шмат папер. Перш за ўсё - атрымаць пісьмовыя згоды на ўдзел дзяцей у здымках ад усіх законных прадстаўнікоў. Таксама неабходна атрымаць права часовага карыстання маёмасцю дзіцячага сада. У гэты ж пакет дакументаў уключаецца і дамова пагадзіннай арэнды.

Апошнія навіны