BE RU EN

Сітуацыя на мяжы з Польшчай набліжаецца да калапсу

  • 23.04.2025, 10:05

Аўтамабіляў, якія чакалі выезду з Беларусі, стала ў разы больш.

Некалькі апошніх дзён на мяжы з Польшчай складаецца складанае становішча.

Чарга аўто, якія чакаюць выезду з Беларусі, расце як на дражджах і за дзень павялічылася больш чым на траціну, піша «Точка».

Калі 22 красавіка аўто у пункце пропуску "Тэрэспаль" ("Берасце") было амаль 900, то ўжо раніцай 23 красавіка сітуацыя набліжаецца да калапсу.

Менш як за дзень колькасць транспарту перакрочыла далёка за тысячу. З апошніх звестак ДПК, выезду з Беларусі чакаюць 1 260 аўтамабіляў.

Рэзкі рост чаргі аўтамабіляў на мяжы з Польшчай зафіксавалі пасля Вялікадня. Калі да свята выехаць з краіны хацелі ўсяго 170 легкавікоў, то за пару дзён іх колькасць вырасла шматразова.

Пакуль сітуацыя кантраляваная, аднак правесці ў чарзе давядзецца не адну гадзіну. Варта адзначыць, што летась назіралася такая ж сітуацыя. Гэта звязана з пачаткам адпускнога сезона, а таксама набліжэннем доўгіх майскіх выходных.

Апошнія навіны