BE RU EN

Вэнс высунуў ультыматум наконт перамоў аб міры ва Украіне

  • 23.04.2025, 10:25

ЗША адмовяцца ад пасярэдніцтва, калі «канчатковую прапанову» Трампа адхіляць.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс заявіў, што Штаты адмовяцца ад пасярэдніцтва ў перамовах паміж Расеяй і Украінай, калі прапанову ЗША адхіляць.

Аб гэтым піша Clash Report.

«Мы адмовімся ад пасярэдніцтва паміж Расеяй і Украінай, калі не атрымаем станоўчага адказу.

Мы зрабілі дакладную і справядлівую прапанову і расейцам, і ўкраінцам», - адзначыў ён.

ЗША чакаюць ад Украіны адказу на «канчатковую прапанову» амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, якая ўключае замарозку лініі фронту, гарантыі бяспекі для Украіны, «прызнанне» ЗША Крыма нібыта часткай РФ, а таксама скасаванне санкцыяў супраць агрэсара.

Апошнія навіны