BE RU EN

На партрэце Трампа ад Пуціна ўбачылі дзіўную дэталь

  • 23.04.2025, 11:20

Намёк на Аляску?

На партрэце амерыканскага лідара Дональда Трампа, які яму падарыў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, недалічыліся некалькіх зорачак на палатне.

Былы амбасадар Украіны ў ЗША Валер Чалы выказаў здагадку, ці не намёк гэта.

«CNN паказалі партрэт, які расейскі кіраўнік падарыў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Гэта толькі я бачу, што на сцягу ЗША не сте як мінімум трох зорак (гэта значыць трох штатаў)?», - паказвае ён.

Дадае, што тлумачэнне «мастак так бачыць» не вытрымлівае ніякай крытыкі.

«Такія рэчы міма пратаколу не праходзяць. Таму, хутчэй за ўсё, гэта такі сабе стоены пасыл, - піша Чалы. - Калі, Дональд Трамп яго праігнаруе, то хутка можа нейкіх штатаў і не знайсці, не толькі на сцягу, але і на мапе ЗША. Намёк на Аляску?».

Апошнія навіны