У Расеі вынесены прысуд паводле справы аб забойстве Ігара Талькова
- 23.04.2025, 12:08
Спевака забіў ягоны канцэртны дырэктар.
Петраградскі раённы суд Санкт-Пецярбурга завочна прысудзіў былога канцэртнага дырэктара Ігара Талькова - Валерыя Шляфмана - да 13 гадоў пазбаўлення волі паводле справы аб забойстве спевака, якое адбылося ў 1991 годзе.
Суд прызнаў Шляфмана вінаватым паводле артыкула 102 КК РСФСР (Наўмыснае забойства пры абцяжарвальных абставінах, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам), а таксама паводле артыкула 15 – за замах на забойства Аб'яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга паведаміла, што пакаранне павінна адбывацца ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Паводле версіі следства, у кастрычніку 1991 года за кулісамі Палаца спорту "Юбілейны" паміж Шляфманам і прадстаўніком іншага артыста - Ігарам Малахавым - адбыўся канфлікт.
Пасля трагедыі Шляфман з'ехаў у Ізраіль, дзе пражывае дагэтуль. У 1992 годзе яго дзеянні кваліфікавалі як забойства з неасцярожнасці.
Шляфман быў аб'яўлены ў міжнародны вышук, у 2022 годзе Следчы камітэт Расеі накіраваў у Ізраіль запыт аб ягонай выдачы.