Сілавікі затрымліваюць беларусаў за каментары аб пакістанцах
- 23.04.2025, 14:20
Некаторых прымушаюць запісаць пакаянныя відэа.
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў «пакаянныя» відэа з двума блогерамі, затрыманымі за ролікі аб злачынствах, нібыта ўчыненых грамадзянамі Пакістана ў Беларусі, піша “Медыязона”.
На запісе маладзён кажа (аўтары канала пішуць, што яму 18 гадоў) са схаваным тварам кажа, што распаўсюдзіў неправераную інфармацыю:
"Распаўсюдзіў хлусню, шкадую аб тым, што напісаў каментары на адрас жыхароў гэтай цудоўнай краіны", – кажа ён.
Яшчэ адна дзяўчына на відэа кажа, што "зрабіла вялікую памылку". Аўтары канала пішуць, што ёй 20 гадоў, і "вываліла кучу абраз".
Акрамя таго, ролік з выбачэннямі з'явіўся ў цік-ток блогера Глеба Салія, на якога падпісаны больш за 150 тысяч чалавек. У ім ён кажа, што "зрабіў укід у інтэрнэт пра згвалтаванне дзяўчынкі" і дадае, што "не хоча нічога распальваць, ніякую нянавісць".
МУС зняпраўдзіла інфармацыю аб масавым уездзе ў Беларусь грамадзян Пакістана, а таксама ўчыненых імі злачынствах.
“Намі выяўлены актыўныя правакатары, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай. За распальванне міжнацыянальнай варожасці і дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне будуць выкарыстаныя самыя строгія меры адказнасці аж да крымінальнай”, - цытуе ведамства “Белта”.