BE RU EN

Лукашысты арыштавалі евангельскага пастара з Хойнікаў

  • 23.04.2025, 16:04

Яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі РФ у Беларусі.

Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна Алега Лойку затрымалі ў крымінальнай справе, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Мужчыну абвінавачваюць у перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні расейскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

48-гадовы Алег Лойка з'яўляецца пастарам царквы хрысціян веры евангельскай у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна. Вядома, што ў снежні мінулага года ён быў арыштаваны на 10 содняў за "распаўсюджванне экстрэмізму".

Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі "Вяртанне". Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ, зазначаюць праваабаронцы.

Апошнія навіны