Расійскі салдат эмацыйна аблаяў Пуціна
- 23.04.2025, 17:00
Відэафакт.
Расейскі вайсковец распавёў пра сваё стаўленне да так званай «СВА» і асабіста да крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Кадры з салдатам сёння, 23 красавіка, апублікавалі ў Telegram-канале "Бутусаў Плюс".
На відэа вайсковец асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ Сяргей Халадкоў расказвае, што Пуцін занадта доўга сядзіць у сваім крэсле прэзідэнта і «ніяк не ссунецца», а хлопцы з-за яго павінны ваяваць.
"Навошта ён гэтую вайну задумаў наогул? Жылі сабе нармальна і жылі, кожны на сваёй зямлі. І жылі ж раней нармальна ўсё. А цяпер што? Нічога добрага".
У канцы відэа ўкраінскі вайсковец пытаецца ў яго, калі б перад ім быў зараз Пуцін, што ён бы зрабіў, на што той адказаў: «У морду яму плюнуў бы».