BE RU EN

Украінскія ваяры знішчылі расейскі ракетны комплекс «Карнэт»

  • 23.04.2025, 17:55

Таксама пашкоджаная станцыя выведкі акупантаў.

Украінскія байцы дакладнымі ўдарамі сваіх беспілотнікаў знішчылі цэлы шэраг расейскага абсталявання недалёка ад Часавага Яра. Акупанты засталіся без сродкаў сувязі і супрацьтанкавай абароны.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца».

Жаўнеры 5-й асобнай штурмавой Кіеўскай брыгады зладзілі акупантам «гарачыя сустрэчы» з FPV-дронамі ў Краматорскім кірунку.

«Абаронцам удалося адным махам знішчыць цэлы шэраг варожых сродкаў назірання і сувязі, супрацьтанкавай абароны і хованкі з асабовым складам», - расказалі ў АСГВ «Хорціца».

У выніку дакладных удараў, было знішчана:

супрацьтанкавы ракетны комплекс «Карнэт»;

камера далёкага назірання;

партатыўная станцыя наземнай выведкі «Крэда-М1»;

антэны і камунікацыйнае абсталяванне;

сховішча разам з асабовым складам.

У выніку паспяховых дзеянняў штурмавікоў вораг страціў крытычна важныя элементы для вядзення баявых дзеянняў і назірання за ўкраінскімі сіламі.

«Штодзённая баявая праца - без ілюзій, без кампрамісаў», - адзначылі вайскоўцы і паказалі поспехі жаўнераў на відэа.

Апошнія навіны