BE RU EN

У Лондане закончылася сустрэча прадстаўнікоў Украіны, Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны

  • 23.04.2025, 18:05

Першыя падрабязнасці.

У Лондане ў сераду, 23 красавіка, прайшла сустрэча з дарадцамі ў нацбяспецы і знешняй палітыцы краінаў-удзельніцаў «кааліцыі ахвотных». Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Ён адзначыў, што падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра далейшыя рэгулярныя кансультацыі для дасягнення справядлівага міру ва Украіне, а таксама адзначылі адданасць мірным намаганням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Як паведаміў Ярмак, сустрэча адбылася ў афіцыйнай рэзідэнцыі МЗС Вялікай Брытаніі. Ад Украіны ўдзельнічалі міністр замежных справаў Андрэй Сібіга, міністр абароны Рустэм Умераў і кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Ад Вялікай Брытаніі ў перамовах ўдзельнічаў дарадца прэм'ер-міністра ў пытаннях нацбяспекі Джонатан Паўэл. З боку Францыі – дыпламатычны дарадца прэзідэнта Эмануэль Бон, а ад Нямеччыны – дарадца канцлера ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Енс Плетнер.

Апошнія навіны