Украінскі ваяр уступіў у блізкі бой з расейскім акупантам
- 23.04.2025, 18:40
Баец УСУ здзіравіў захопніка свінцом.
Баец стралковага батальёна паліцыі Данецкай вобласці з аўтамата ліквідаваў расейскага акупанта на Тарэцкім кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, «гасцінную» сустрэчу акупанту байцы наладзілі з дапамогай дрона-выведніка, аператар якога падрабязна інфармаваў пра рух расейца. У патрэбны момант байцы выйшлі з хованкі насустрач захопніку і адзін з іх амаль ушчыльную здзіравіў захопніка свінцом.