У Беларусі затрымалі каталіцкага святара
- 23.04.2025, 18:48
Ён таксама з'яўляецца выкладнікам Менскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.
Некалькі незалежных крыніцаў паведамілі пра сённяшняе затрыманне каталіцкага святара з Менска Сяргея Трысценя, піша «Хрысціянская візія».
Ксёндз Сяргей Трысцень – пробашч манаскай супольнасці кармелітаў босых у Менску, дырэктар Школы сямейнага жыцця, выкладнік Менскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.
Прычыны затрымання і ягоныя матывы застаюцца невядомымі.