BE RU EN

Увезці ў Беларусь беспілотнік стане прасцей

  • 23.04.2025, 20:25

Але ёсць нюанс.

Чарговы ўказ, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, рэгулюе пытанні выкарыстання цывільных беспілотных лётных апаратаў і авіямадэляў.

Калі коратка: увозіць дроны ў краіну стане прасцей, але не ўсім.

Папярэдні ўказ, які датычыцца ўліку і эксплуатацыі цывільных беспілотнікаў, быў падпісаны амаль два гады таму. Цяпер у гэты дакумент унесеныя некаторыя змены.

Сярод іншага спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БЛА і авіямадэляў у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый.

Акрамя таго, каб кантраляваць абарот дронаў, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў абавязалі загадзя ўзгадняць продаж беспілотнікаў.

Апошнія навіны