Незвычайны «супрацоўнік» уладкаваўся на працу ў менскую кавярню
- 23.04.2025, 21:04
Відэа.
У Менску свае дзверы для першых наведвальнікаў адчыніла новая кавярня ад РУП «Беларуснафта-Менскаўтазапраўка», якая размяшчаецца па-за тэрыторыяй АЗС.
Гэта не проста пункт з фастфудам, а паўнавартасная ўстанова з меню і зручнымі месцамі. Тут можна пакаштаваць сняданкі ці сытна паабедаць.
Асаблівасць кавярні – VIP-пакой. Гэта вельмі зручнае месца для дзелавых сустрэчаў.
Цікава ў новай установе яшчэ і тое, што тут уладкаваўся на працу вельмі незвычайны «супрацоўнік».
Наведвальнікаў кавярні на вуліцы Ляшчынскага, 4, абслугоўвае абаяльны робат-афіцыянт. Людзі ўжо далі імя свайму металічнаму калегу – Марсік. Ён уліўся ў калектыў і выдатна спраўляецца з працай.
Наведвальнікі кавярні ў захапленні ад такога абслугоўвання, а цікавасці і радасці дзяцей, калі з'яўляецца робат-афіцыянт, няма мяжы.