Ад 51-га арсенала ГРАУ пад Масквой мала што засталося
- 24.04.2025, 8:10
Спадарожнік дазволіў ацаніць наступствы ўдару.
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі, якія дазваляюць ацаніць наступствы падрыву 51-га арсенала Галоўнага ракетнай-артылерыйскай управы Мінабароны РФ ва Уладзімірскай вобласці.
Амаль уся тэрыторыя ваеннага аб'екта пашкоджаная. Кадры, зробленыя еўрапейскай групоўкай спадарожнікаў Sentinel 1, апублікаваў 23 красавіка OSINT-экспэрт MT Anderson.
Эксперт параўнаў выявы ваеннага аб'екта за 17 красавіка (да выбуху), і за 23 красавіка — ужо пасля.
Мяркуючы з іх, цэнтральная частка арсенала цалкам знішчана магутным першасным выбухам, другасныя дэтанацыі пашкодзілі астатнюю тэрыторыю аб'екта, а таксама населеныя пункты вакол.
Што адбылося з расейскім арсеналам, дагэтуль невядома. Мінабароны Расеі намагае на версіі аб "парушэнні патрабаванняў бяспекі", адмаўляючы дачыненне да здарэння Украіны. Кіеў таксама захоўвае загадкавае маўчанне.
Магутны выбух на 51-м арсенале ГРАУ прагрымеў удзень у аўторак, 22 красавіка. Над тэрыторыяй ваеннай базы падняўся вялізны «грыб» з полымя і дыму, які быў відаць на адлегласці звыш 50 км. Пасля гэтага пачалася другасная дэтанацыя набояў, якая працягвалася амаль усю ноч.
Расейскі праваабарончы рэсурс «Гулагу.нет» сцвярджае, што пры НЗ загінулі не менш за 7 вайскоўцаў Расеі. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма. Сотні жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў былі эвакуаваныя.
Разлёт набояў фіксаваўся больш як за 10 км ад месца надзвычайнага здарэння. На складзе, што выбухнуў, магло знаходзіцца да 270 тысяч тон боепрыпасаў, якія Расея больш не зможа выкарыстоўваць у агрэсіі супраць Украіны. Сума шкоды УС РФ, папярэдне, можа перавысіць 50 млрд рублёў.