BE RU EN

Працаўнікі крамы ў Слуцку правялі страйк

  • 24.04.2025, 10:51

Супрацоўнікі крамы пратэставалі супраць нізкіх заробкаў.

Раніцай 24 красавіка крама «Суседзі», размешчаная на вуліцы Барысаўца ў Слуцку, адкрылася на гадзіну пазней. Як піша мясцовае выданне SlutskGorod, так работнікі гандлёвага аб'екта выказалі сваю нязгоду з нізкімі заробкамі.

Як піша SlutskGorod, пасля павелічэння рэжыму працы крамы да 2.00 задач у персанала "стала значна больш, супрацоўнікі не раз звярталіся да кіраўніцтва з просьбай падняць заробкі". Аднак іх просьбы не пачулі, таму яны надумалі "дастукацца да адміністрацыі сеткі" іншым спосабам.

Каля дзясяткі чалавек, якія павінны былі 24 красавіка выйсці на змену, узгоднена не адчынілі дзверы крамы. Прыкладна праз гадзіну дзвяры “Суседзяў” для пакупнікоў усё ж адчынілі.

Апошнія навіны