У Койданаве праходзяць масавыя ператрусы
- 24.04.2025, 10:58
У асноўным у людзей, якія пакінулі Беларусь.
У Койданаве праходзіць чарговая хваля ператрусаў. Папярэдняя хваля ператрусаў і затрыманняў пракацілася тыдзень таму.
Гэтым разам, як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», сілавікі праводзяць ператрусы пераважна ў людзей, якія пакінулі Беларусь. Вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі. Пры гэтым ёсць інфармацыя аб выпадках ператрусаў у людзей, якія застаюцца на радзіме.
Праваабаронцы адзначаюць, што пратаколы ператрусаў складаюць у адным экзэмпляры, на рукі людзям нічога не аддаюць.