BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы гаварыў з Рубіё аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю

  • 24.04.2025, 11:11

Радаслаў Сікорскі расказаў кіраўніку Дзярждэпа ЗША аб міграцыйным крызісе, які кантралюецца РФ праз Беларусь.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася 23 красавіка, «абмяняліся ацэнкамі сітуацыі з бяспекай на польска-беларускай мяжы, уключаючы міграцыйны крызіс, кантраляваны Расеяй праз Беларусь», паведаміла польскае замежнапалітычнае ведамства.

Адзначаецца, што стораны таксама «абмеркавалі пытанні, звязаныя з працягам ціску на Расею і дапамогу Украіне, якая зараз мае цяжкасці». Акрамя гэтага, былі «закрануты намаганні дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага звязу аб падвышэнні сваёй абараназдольнасці».

Дзярждэп ЗША, паведамляючы аб тэлефоннай размове, не згадаў аб сітуацыі на мяжы Польшчы і Беларусі, адзначыўшы толькі, што Рубіа «высока ацаніў абаронныя інвестыцыі Польшчы як прыклад для іншых еўрапейскіх краін, якія павінны актывізавацца і выдаць больш рэсурсаў на нацыянальную бяспеку».

Апошнія навіны