Чарга на беларуска-польскай мяжы працягвае расці
- 24.04.2025, 11:38
Сапраўдны калапс.
Транспартны калапс на беларуска-польскай мяжы трывае ўжо каторы дзень.
На 10.00 24 красавіка на памежным пераходзе Берасце — Тэрэспаль сваёй чаргі на выезд у Польшчу чакаюць 1450 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў, паведамляюць у прэс-службе Памежнага камітэта.
На выезд у Літву перад памежнымі пунктамі Каменны Лог і Беняконі знаходзяцца 30 легкавых аўтамабіляў.
Чарга на выезд узнікла пасля велікодных святаў і за апошнія дні толькі вырасла. Людзі стаяць днямі, чакаючы магчымасці выехаць з Беларусі. Памежны пункт Берасце застаецца адзіным пераходам, праз які ў краіны Еўразвязу можна патрапіць на аўтамабілі з беларускімі нумарамі.