BE RU EN

Беларус прынёс перамогу свайму клубу ў АХЛ

  • 24.04.2025, 11:57

Арцём Ляўшуноў закінуў шайбу ў овэртайме.

У Амерыканскай хакейнай лізе (AHL) стартавалі серыі плэй-оф, у якіх бяруць удзел беларусы.

Самым яркім уночы 24 красавіка стаў момант, калі наш абаронца Арцём Ляўшуноў закінуў шайбу ў браму «Чыкага Вулвз».

Беларус, якога празвалі «другім Салеем», правёў матч у другой пары абароны і прынёс свайму «Ракфарду» перамогу, закінуўшы на старце 12-й хвіліны овертайму.

Цікава, што для ўдзелу ў гэтым матчы Ляўшунову не давялося нікуды пераязджаць: гульня прайшла ў Чыкага, дзе беларус выступае за «Блэкхокс» у НХЛ.

Таксама ў складзе «Айсхогс» на лёд выйшаў яшчэ адзін наш суайчыннік - форвард Дзмітрый Кузьмін, але ён дзейснымі дзеяннямі не адзначыўся.

Апошнія навіны