СМІ: УСУ прарвалі абарону РФ і зайшлі ў Курскую вобласць
- 24.04.2025, 12:26
Завязаўся бой у Глушкаўскім раёне.
Байцы УСУ прарваліся праз мяжу ў Курскай вобласці і ўшчыльную наблізіліся да сяла Атрубы ў Глушкаўскім раёне. Далей завязаўся бой з расейскімі вайскоўцамі.
Пра гэта паведамляе расейскае медыя Mash.
"Тры роты УСУ паспрабавалі зайсці ў хутар Атрубы ў Глушкаўскім раёне Курскай вобласці", – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што падраздзяленні УСУ нібыта “засеклі” расейскія памежнікі, з-за чаго завязаўся бой.
У Генштабе УСУ пакуль што інфармацыю, распаўсюджаную ў расейскіх медыя аб баях каля Атруба, не каментавалі.