Беларусь знізіла кошты малочнай прадукцыі для Расеі
- 24.04.2025, 14:55
Упершыню за два гады.
Беларусь упершыню за два гады знізіла кошты малочнай прадукцыі. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №36 ад 23 красавіка 2025 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з апублікаванай інфармацыяй, мінімальныя экспартныя кошты масла для рынку былі зніжаныя. Так, кілаграм масла тлустасцю 80% і больш патаннеў з 800 да 700 расейскіх рублёў. Акрамя таго, кілаграм масла тлустасцю, большай за 72%, але меншай за 80%, патаннеў да 630 расейскіх рублёў. Новыя кошты пачалі дзейнічаць з 24 красавіка 2025 года.