«Гэтая «стрэмка» робіць жыццё Пуціна невыносным»
- 24.04.2025, 16:09
Гаспадару Крамля няма чым хваліцца.
Дэдлайны Пуціна носяць ужо не столькі вайскова-палітычны характар, колькі псіхалагічны. Дыктатару трэба прадэманстраваць «поспехі» сваім гасцям на парадзе 9 траўня ў Маскве. Але Пуціну няма чым хваліцца. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу FREEДОМ заявіў кіраўнік вайсковых праграм Цэнтру глабалістыкі «Стратэгія XXI» Павал Лакійчук.
«Я думаю, што гэтыя так званыя пуцінскія тэрміны носяць нават не вайскова-палітычны характар, а хутчэй псіхалагічны. Да Пуціна прыедуць госці: [лідар Паўночнай Карэі] Кім Чэн Ын, відавочна, кітайцы, і, магчыма, Орбан (прэм'ер-міністр Вугоршчыны, - рэд.). І яму трэба чымсьці хваліцца. Але Пуціну хваліцца няма чым. Пуцін можа пахваліцца толькі поспехамі на фронце. «Але поспехаў на фронце вобмаль», — сказаў Павел Лакійчук.
Эксперт нагадаў, што перад «велікодным замірэннем» Пуцін загадаў расейскаму вайсковаму камандаванню і асабіста Герасімаву далажыць аб выцясненні ўкраінскіх сіл на Курскім і Белгародскім кірунках.
«Гэта азначае, што гэтая «стрэмка» ўскладняе яму жыццё. Ён не можа з упэўненасцю гаварыць аб поспехах на фронце ва Украіне, калі ідуць баявыя дзеянні на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Таму баявыя дзеянні абвастраюцца на ўсіх франтах. Пуцін хацеў бы чымсьці пахваліцца да 9 траўня, але наўрад ці ён гэта здолее», - упэўнены Лакійчук.
Што тычыцца ваеннага складніка, то ён наўрад ці будзе карэляваць з тымі перамовамі, якія вядуць амерыканцы з расейцамі і, з іншага боку, з Еўропай і Украінай, лічыць эксперт.
«Таму што тэма перамоваў у дадзеным выпадку Расея прасоўвае шырэй, чым тыя ці іншыя пазіцыі на перадавой. Масква патрабуе палітычных саступак, а дакладней, палітычнай капітуляцыі Украіны. Але вынік ужо вядомы», - рэзюмаваў госць эфіру.