Нацыянальная каманда Беларусі ў футзале возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы
- 24.04.2025, 16:44
Літва і Латвія былі супраць.
Нацыянальная каманда Беларусі ў футзале «прайшла кваліфікацыю і возьме ўдзел у фінальным турніры» чэмпіянату Еўропы, які павінен прайсці ў Латвіі і Літве з 20 студзеня да 7 лютага 2026 года.
Аб гэтым расейскаму інфармагенцтву ТАСС паведаміў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).
Ва УЕФА адзначылі, што «знаходзяцца ў кантакце» з футбольнымі федэрацыямі Латвіі і Літвы «ў гэтым пытанні».
18 красавіка паведамлялася, што Літоўская і Латвійская федэрацыі футбола супольна з украінскімі калегамі «актыўна займаюцца сітуацыяй», звязанай з удзелам беларускіх спартоўцаў у чэмпіянаце Еўропы ў футзале (міні-футболе).