Знішчальнікі NATO перахапілі каля Польшчы расейскі самалёт-выведнік
- 24.04.2025, 17:26
Швэдскія Jas 39 Gripen ідэнтыфікавалі Іл-20 ПКС РФ.
Швэдскія шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Jas 39 Gripen перахапілі расейскі самалёт радыёэлектроннай выведкі Іл-20, піша УНІАН.
Як паведамляецца ў заяве Узброеных сіл Швэцыі ў мікраблогу X, два Jas 39 Gripen скончылі першую баявую місію ў рамках праграмы NATO ва ўзмоцненым рэагаванні на інцыдэнты. Знішчальнікі ўзляцелі з базы ў Польшчы і візуальна ідэнтыфікавалі расейскі самалёт-выведнік.
Паветранае камандаванне Паўночнаатлантычнага Альянсу паведаміла, што місія праходзіла ў рамках узмоцненай праграмы NATO ў патруляванні паветранай прасторы:
«Швэдскія самалёты зараз размешчаныя ў Мальбарку разам з Паветранымі сіламі Вялікай Брытаніі, дэманструючы бездакорную інтэграцыю, абараняючы цэласнасць тэрыторыі Альянсу ў рэжыме 24/7».