BE RU EN

На тэрыторыі РФ знішчаны знішчальнік Су-30СМ коштам $50 млн

  • 24.04.2025, 18:32
На тэрыторыі РФ знішчаны знішчальнік Су-30СМ коштам $50 млн

Відэа.

Дыверсанты знішчылі на аэрадроме Растоў-на-Доне цэнтральны, што знаходзіцца на тэрыторыі РФ, знішчальнік Су-30СМ коштам $50 млн. Пра гэта ў чацвер, 24 красавіка, паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Украіны.

«Чарговая акцыя супраціву злачыннаму пуцінскаму рэжыму Расеі – на тэрыторыі аэрадрома Растоў-на-Доне цэнтральны ўспыхнуў і згарэў шматцэлевы знішчальнік агрэсара Су-30СМ з бартавым нумарам “35”, – гаворыцца ў паведамленні.

Су-30СМ - мадэрнізаваная версія знішчальніка Су-30 - выкарыстоўваецца расейцамі для запуску па Украіне супрацьрадыёлакацыйных ракет Х-31П і Х-58.

Апошнія навіны