BE RU EN

«Барсэлона» - «Рэал»: у суботу адбудзецца фінал Кубка Гішпаніі

  • 24.04.2025, 19:37

Каманды правядуць Эль-Класіка ў Севільі.

У суботу, 26 красавіка, пройдзе фінальны матч Кубка Гішпаніі ў футболе, у якім пазмагаюцца каталонская "Барсэлона" і мадрыдскі "Рэал".

Гульня будзе праходзіць на Алімпійскім стадыёне ў Севільі.

Дзейным пераможцам Кубка Гішпаніі з'яўляецца "Атлетык" з Більбао, але клуб ужо вылецеў і не зможа абараніць свой тытул. "Барсэлона" здабыла нацыянальны трафей 31 раз, што з'яўляецца рэкордам.

Галоўным арбітрам паядынку прызначаны Рыкарда дэ Бургас з Більбао.

Перад фіналам у абедзвюх каманд ёсць кадравыя страты. У “Барсы” ў лазарэце знаходзяцца галоўны бамбардзір Робэрт Левандоўскі і абаронца Алехандра Бальдзе, тады як “Рэал” праз цягліцавыя траўмы страціў абаронцу Давіда Алабу і хаўбэка Эдуарда Камавінгу.

Мінулы раз каманды сустракаліся ў студзені. Тады ў фінале Суперкубка Гішпаніі каталонцы разграмілі спаборніка з лікам 5:2.

Апошнія навіны