BE RU EN

УЕФА можа ўнесці сур'ёзныя змены ў правілы Лігі чэмпіёнаў

  • 24.04.2025, 21:27

Змяненні могуць пачаць дзеянне ўжо ў наступным сезоне.

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) можа змяніць шэраг правілаў у фармаце правядзення Лігі чэмпіёнаў на сезон 2025/26.

Пра гэта паведамляе Bild.

Паводле інфармацыі крыніцы, ёсць як мінімум тры пункты, якія могуць абнавіць перад наступнай разгулянкай турніру.

Разглядаецца скасаванне авертайму. У такім выпадку пры нічыйным рахунку ў асноўны час каманды будуць адразу праводзіць серыю пенальці. Гэты крок зменшыць нагрузку на каманды на фоне шчыльнага календара.

Другім новым правілам можа стаць перавага правядзення матчу ў адказ на сваім полі ў плэй-оф для камандаў, якія занялі высокія месцы ў адзінай лізе.

Прыкладам несправядлівасці стаў «Арсенал», які ў гэтым сезоне ўвайшоў у топ-8 камандаў на этапе лігі, але лонданцам выпала гуляць першыя матчы супраць «Рэала» і ПСЖ на сваім полі ў плэй-оф.

Таксама УЕФА можа забараніць сустрэчы камандаў з адной краіны ў асноўным раўндзе. Такія гульні не прывабліваюць заўзятараў, таму клубы з адной краіны могуць ізноў не перасякацца да чвэрцьфіналу, як гэта было раней.

Нагадаем, у паўфінале ЛЧ-2024/25 ПСЖ сустрэнецца з «Арсеналам», а другую пару сфармавалі «Барселона» і «Інтэр». Гэта першая разгулянка турніру пасля рэформы, калі замест групавога этапу клубы спаборнічалі ў адзінай турнірнай табліцы.

Апошнія навіны