Атака РФ на Паўлаград: палае шматпавярховік
- 25.04.2025, 9:33
Загінулі людзі, шмат пацярпелых.
Расейскае войска атакавала дронамі Паўлаград 25 красавіка. Тры чалавекі загінулі.
Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай Telegram кіраўніка Днепрапятроўскай АВА Сяргея Лысака.
"У Паўлаградзе, паводле ўдакладненых звестак, двое загінулых", - расказаў ён.
Са звестак кіраўніка АВА, шасцёра пацярпелых шпіталізаваныя.
“Адна пацыентка “цяжкая”, астатнія - у стане сярэдняй цяжкасці”, - адзначыў Лысак.
Акрамя таго, яшчэ двум асобам меддапамогу надалі на месцы, сярод іх - 15-гадовая дзяўчына.
Таксама ў горадзе ўзніклі некалькі ўзгаранняў, у шматпавярховіку.
У Паўлаградзе тры ахвяры, сярод якіх дзіця
Ужо а 8:30 стала вядома, што ў Паўлаградзе ўзрасла колькасць загінулых праз дронавы нападу РФ.
“На жаль, ужо трое загінулых у Паўлаградзе. Сярод іх - дзіця. Аварыйна-выратавальныя работы працягваюцца”, - адзначыў Лысак.