Беларусы скардзяцца на знікненне тварагу папулярнай маркі
- 25.04.2025, 10:18
На прадпрыемстве патлумачылі, што адбываецца з прадуктамі.
Беларусы сталі расказваць у сацсетках, што не могуць знайсці ў крамах зярністы тварог, у тым ліку ад “Савушкін прадукт”. А некаторыя скардзяцца на знікненне мяккага тварагу ў слоічках ад таго ж вытворцы. На прадпрыемстве патлумачылі, што адбываецца з прадуктамі, піша «Зеркало».
«У Беларусі праблемы з тварагом. А вы заўважылі, што ў крамах знік зерневы тварог? Не магу знайсці ў крамах. Толькі ад “Савушкі”, але толькі ў слоічках з вяршкамі, а іншага няма. Толькі рассыпісты», - напісаў у Threads беларус Раман.
“Так! Я люблю зернявы ў вялікай упакоўцы ад “Савушкі”, але, як толькі яны памянялі дызайн упакоўкі, зерневы тварог іх прапаў”, — падтрымала падпісчыца.
Іншыя каментатары мяркуюць, што тварагу ў крамах гаць-гаці, але некаторыя адзначаюць, што не могуць знайсці ў Менску мяккі тварог "Савушкін" 5% і 0,1% тлустасці ў слоічках.
Таксама пакупнікі расказілі, што дзе-нідзе праблемай стала адшукаць бурату, грэцкі ёгурт Teos з рознымі смакамі ад “Савушкін прадукт” і сыр Bonfesto Тураўскага малочнага камбіната.
Што да зерневага тварагу, “Савушкін прадукт” паведаміў, што частка прадукцыі была знятая з вытворчасці - гаворка ідзе пра лінейку “Тварог вясковы”. На прадпрыемстве патлумачылі гэта аптымізацыяй асартыменту.
Таксама зараз вытворца назірае падвышаны попыт на мяккі тварог у слоічках - там працуюць над павелічэннем аб'ёмаў і закупляюць новыя вытворчыя лініі. Аднак "на гэта можа спатрэбіцца некаторы час", дадалі на прадпрыемстве.
Тым часам адзін беларус выклаў фота свайго кошыка з крамы, у якім апынуліся дзясяткі слоікаў мяккага тварагу “Савушкін”.
"Я не супакоюся, пакуль увесь мяккі тварог у гэтым горадзе не будзе належаць толькі мне!" - пажартаваў ён, дадаўшы, што шануе гэты прадукт з-за высокага ўтрымання бялку.