Сербскую журналістку, якая хваліла Лукашэнку, дэпартавалі з Сербіі
- 25.04.2025, 10:25
Ёй забаронены ўезд у Шэнгенскую зону.
Генеральная дырэктарка Цэнтра геастратэгічных даследаванняў у Бялградзе (Сербія) і журналістка Драгана Трыфковіч расказала, што яе дэпартавалі з Аўстрыі і забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону.
Раней яна публічна падтрымлівала рэжым Лукашэнкі, крытыкавала "антырасейскія настроі" і заходнюю палітыку, піша The Insider.
У 2024 годзе Драгана Трыфковіч выступала ў Менску, дзе стала лаўрэатам лукашэнкаўскай прэміі «За мір і правы чалавека».