BE RU EN

The Telegraph: Ёсць пяць патрабаванняў Кіева аб патэнцыйнай мірнай дамове

  • 25.04.2025, 12:13

Адное з іх звязана з Крымам.

Выданню The Telegrap сталі вядомыя падрабязнасці патрабаванняў Кіева аб патэнцыйнай мірнай дамове, што складаюцца з пяці пунктаў і сведчаць аб наяўнасці значных супярэчнасцяў з амерыканскім планам.

Адзначаецца, што ў цэнтры патрабаванняў адмова ад усялякага фармальнага міжнароднага прызнання расейскага кантролю над Крымам і іншымі акупаванымі тэрыторыямі.

Першы і другі пункты сканцэнтраваны на фармулёўцы кожнага мірнага пагаднення як "заснаванага на міжнародным праве, а не капітуляцыі", з асаблівай агаворкай адносна магчымага ўварвання Кітая на Тайвань.

Там таксама адзначаецца важнасць дакладных "гарантый бяспекі" як цаны за любую будучую мірную ўгоду, якая прадугледжвае "перадачу тэрыторыі" Расеі, нават на часовай аснове.

У трэцім пункце сцвярджаецца, што менавіта Украіна павінна быць у цэнтры мірнага працэсу.

Чацвёрты пункт служыць папярэджаннем як для ЗША, так і для NАТО аб тым, што дазвол Расеі кантраляваць Крым дае ёй магчымасць пагражаць не толькі нападамі на Украіну, але і на іншых саюзнікаў, Турцыю, Румынію і Балгарыю.

Пяты і апошні пункт дакладна вызначае, што Расеі нельга дазволіць выкарыстоўваць пагадненне для абмежавання колькасці ўкраінскіх узброеных сіл або абаронна-прамысловай базы.

Апошнія навіны