BE RU EN

У Воршы дзяўчына патрапіла пад цягнік, але цудам выжыла

  • 25.04.2025, 12:15

23-гадовая дзяўчына пераходзіла чыгунку ў слухаўках.

На чыгуначнай станцыі "Ворша-Цэнтральная" ледзь не здарылася трагедыя. Пад цягнік патрапіла 23-гадовая дзяўчына з Сенненскага раёна.

Выйшаўшы з электрычкі, яна ішла праз рэйкі ў слухаўках і не звярнула ўвагі на небяспеку - проста перад ёй на перон ішоў цягнік. Дзяўчына выйшла на пераход, не паглядзеўшы па баках, і цягнік яе збіў, піша Orsha.eu.

На шчасце, ад удару яна проста адляцела на перон, і для яе ўсё абышлося толькі ўдарамі.

Апошнія навіны